БЕЛ Ł РУС

Сурыкаў пракаментаваў праблему выкарыстання слова «Белоруссия»

30.03.2016 / 07:37

Афіцыйная назва сучаснай беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

«Вы ведаеце, я б не лез у гэтыя лінгвістычныя спрэчкі, — сказаў дыпламат. — Для мяне ёсць адно галоўнае паняцце: я — пасол у суверэннай дзяржаве, званай па Канстытуцыі — Беларусь». Пасол такім чынам адказаў на пытанне пра тое, што ў Расіі многія СМІ ўпарта працягваюць называць сучасную Беларусь па-старому — Белоруссія.

Аляксандр Сурыкаў таксама пракаментаваў заявы некаторых расійскіх масмедыя з нагоды нібыта рэальнага ўшчамлення рускай мовы ў Беларусі. «Каму ў галаву зайдзе, што тут ўшчамляецца руская мова? — задаў рытарычнае пытанне пасол. — Яна з'яўляецца тут дзяржаўнай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула