БЕЛ Ł РУС

Улады КНДР заклікалі грамадзян рыхтавацца да голаду

30.03.2016 / 10:49

Улады Паўночнай Карэі заклікалі грамадзян краіны рыхтавацца да недахопу харчавання і цяжкай эканамічнай сітуацыі.

Пра гэта, паведамляе паўднёвакарэйская газета The Chosun Ilbo, гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле, апублікаваным у афіцыйным выданні КНДР «Надон сінмун».

«Шлях да рэвалюцыі доўгі і цяжкі. Нас можа чакаць цяжкі марш, падчас якога нам зноў прыйдзецца есці карані раслін», — гаворыцца ў артыкуле.

«Цяжкі марш» — назва трохгадовага голаду ў Паўночнай Карэі, ад якога ў сярэдзіне 1990-х гадоў памерлі ад 900 тысяч да 2,4 мільёна чалавек.

Крыніца паўднёвакарэйскай The Chosun Ilbo сказала, што ўлады КНДР ужо пачалі праграму жорсткай эканоміі прадуктаў на фоне ўзмацнення жорсткасці санкцый. У прыватнасці, было абвешчана, што кожны жыхар краіны павінен штомесяц здаваць па 1 кілаграму збожжа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула