БЕЛ Ł РУС

Мікола Згубарэвіч. Светлай памяці Ніла Гілевіча

31.03.2016 / 09:29

Мікола Згубарэвіч

Праславіў наш лагойскі край

Ён годна, як ніхто ніколі.

«Жыві ж у сэрцах і бывай!» —

Славянскі свет смуткуе з болем.

Ён стаўся ў вечнасці Паэт,

Для нас жа будзе вечна родны,

Стварыў душы сваёй санет

Прыстойнай і высакароднай.

І здолеў столькі нам сказаць,

Ды так, што сэрца скалынецца,

Што можна плакаць і спяваць,

Бо дух Радзімы пульсам б’ецца.

Як маці, мову бараніў

Аддана й непадкупна- шчыра,

Зямлю сваю ён так любіў,

Нібыта вераснёвы вырай.

Ён талент нам спаўна аддаў,

Святой лічыў сваю Айчыну,

Апошнім ён народным стаў,

Сапраўдным Беларусі сынам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула