БЕЛ Ł РУС

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за выбух на КПП у Дагестане

31.03.2016 / 10:01

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух на КПП у дагестанскім пасёлку Сіртыч, які адбыўся 30 сакавіка.

Паведамленне аб гэтым, паводле дадзеных арганізацыі SITE, якая займаецца маніторынгам экстрэмісцкіх рэсурсаў, з'явілася на адным з звязаных з ІД сайтаў.

30 сакавіка на КПП у пасёлку Сіртыч Табасаранскага раёна Дагестана (Расія) выбухнуў аўтамабіль, спынены для праверкі дакументаў. У аўтамабілі знаходзіўся як мінімум адзін тэрарыст-смяротнік. У выніку выбуху адзін з паліцэйскіх, якія дзяжурылі на КПП загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула