БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя прапануе абмежаваць курэнне ў прысутнасці дзяцей да 14 гадоў

5.04.2016 / 15:26

Міністэрства аховы здароўя прапануе абмежаваць курэнне ў прысутнасці дзяцей да 14 гадоў, паведаміла журналістам загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі выйшаў з ініцыятывай аб унясенні змяненняў у дэкрэт №28. У прыватнасці, прапануецца прыраўняць электронныя цыгарэты да звычайных тытунёвых вырабаў, пашырыць пералік грамадскіх месцаў, дзе будзе забаронена курэнне, а таксама ўвесці забарону на курэнне ў прысутнасці дзяцей да 14 гадоў у аўтамабілях і закрытых грамадскіх месцах агульнага карыстання.

«Прапановы накіраваны на разгляд у Саўмін. Спадзяемся, што ініцыятывы будуць падтрыманы і большасць з іх прынята», — сказала Вольга Бартман.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула