БЕЛ Ł РУС

Палітычны крызіс у Бразіліі: суд адмовіўся замарозіць працэдуру імпічменту прэзідэнту

15.04.2016 / 10:39

Імпічмент можа быць вынесены ўжо ў гэту нядзелю.

NY Times

Вярхоўны суд Бразіліі адмовіў генпракуратуры ў просьбе прыпыніць галасаванне ў ніжняй палаце парламента па адхіленні ад пасады прэзідэнта Дылмы Русэф.

Генеральны пракурор Бразіліі Жазэ Эдуарду Кардозу прасіў суд замарозіць прызначанае на нядзелю галасаванне, спасылаючыся на працэсуальныя парушэнні.

Для адхіленні прэзідэнта ад пасады за імпічмент павінны прагаласаваць 342 дэпутаты — дзве траціны членаў ніжняй палаты парламента.

Калі рашэнне аб імпічменце будзе прынята, то сенат краіны затым павінен будзе вырашыць, ці не трэба судзіць Русэф за невыкананне законаў аб бюджэце. Парламент абвінавачвае Русэф у тым, што яна скажала звесткі пра бюджэт краіны перад выбарамі 2014 года.

У выпадку такога развіцця падзей ужо ў пачатку мая Русэф на яе пасадзе павінен змяніць віцэ-прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер.

Папулярнасць Русэф рэзка пайшла ўніз на фоне эканамічнага крызісу ў Бразіліі і карупцыйнага скандалу.

У сакавіку ў краіне прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту. Штуршок ім дало прызначэнне экс-прэзідэнта Бразіліі Луіса ды Сілвы, які абвінавачваецца ў карупцыі, на пасаду кіраўніка адміністрацыі Русэф.

Зараз кааліцыю пакідаюць партыі, якія раней падтрымлівалі Русэф.

Сама прэзідэнт адхіляе ўсе абвінавачанні. На яе думку, апазіцыя дамагаецца дзяржаўнага перавароту ў Бразіліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула