БЕЛ Ł РУС

Мэр Лондана абвінаваціў прэзідэнта Абаму ў крывадушнасці

16.04.2016 / 14:40

Мэр Лондана Барыс Джонсан абвінаваціў прэзідэнта ЗША Барака Абаму ў крывадушнасці за яго выказванні супраць магчымага выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

У інтэрв'ю Бі-бі-сі Джонсан, які падтрымлівае ідэю выхаду Брытаніі з ЕС, падкрэсліў, што, даючы такія парады, самі амерыканцы не хочуць губляць свой суверэнітэт, чаго патрабуюць ад брытанцаў.

«Мне здаецца даволі дзіўным, што амерыканцы павучаюць нас таму, што нам трэба адмовіцца ад суверэнітэту, у той самы час, калі яны самі нават не падпісваюць, скажам, закон аб прызнанні Міжнароднага крымінальнага суда», - сказаў мэр Лондана.

Як раней паведаміла брытанская прэса, падчас візіту на наступным тыдні ў Лондан прэзідэнт ЗША мае намер заклікаць выбаршчыкаў галасаваць за захаванне Вялікабрытаніі ў складзе ЕC.

Белы дом падкрэсліў што, выказваючы свой пункт гледжання па гэтым пытанні, Абама ўсё ж лічыць, што рашэнне застаецца выключна за самімі брытанцамі.

Рэферэндум аб магчымым выхадзе Брытаніі з ЕС адбудзецца 23 чэрвеня гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула