БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы двое хлопцаў катавалі таварыша

20.04.2016 / 10:5

Nashaniva.com

Двое 28-гадовых жыхароў Лунінца падазраюцца ў незаконным пазбаўленні волі і асабліва злосным хуліганстве.

9 красавіка, каля 12.00, двое 28-гадовых жыхароў Лунінца пілі ў доме ў свайго знаёмага. Падчас распівання яны змясцілі 47-гадовага гаспадара ў склеп. Затым мужчыны вылілі на пацярпелага некалькі вёдраў халоднай вады, знялі з гаспадара дома вопратку, разагрэтым прасам прычынілі апёкі ў вобласці спіны і ўдарылі пляшкай па галаве.

Міліцыі стала вядома пра гэта на наступны дзень, калі пацярпелы звярнуўся да медыкаў. Са слоў мужчыны, ён баяўся распавесці пра выпадак. Цяпер ён у бальніцы з апёкамі рознай ступені цяжкасці.

«Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па гэтым факце заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 183 КК («Незаконнае пазбаўленне волі») і ч. 3 арт. 339 КК («Асабліва злоснае хуліганства»). Канчатковая кваліфікацыі будзе дадзена па выніках судова-медыцынскай экспертызы па вызначэнні ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў», — паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Адзін з падазраваных у здзяйсненні злачынства затрыманы. 16 красавіка яго ўзялі пад варту, а 19 красавіка прад'явілі абвінавачванне. Месцазнаходжанне другога мужчыны высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула