БЕЛ Ł РУС

У таксістаў-прыватнікаў у Мінску канфіскавалі 8 аўтамабіляў

6.06.2016 / 19:13

Нелегальнае возніцтва ў Мінску павярнулася канфіскацыяй 8 аўтамабіляў. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па Мінску — начальнік упраўлення падаткаабкладання арганізацый Вольга Кішко.

Падатковыя службы сталіцы ў маі бягучага года правялі кантрольныя мерапрыемствы ў адносiнах да фiзiчных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў сферы перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі (прыватнае возніцтва). Так, інспекцыя МПЗ па Мінску скаардынавала дзеянні падведамных інспекцый і правяла 20 праверак у дачыненні да фізічных асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі ў частцы аказання паслуг па перавозцы пасажыраў.

Вынікам рэвізіі стаў арышт 8 аўтатранспартных сродкаў, па папярэдняй ацэнцы, на суму 725,5 млн рублёў. Акрамя таго, вінаватым выстаўлена да выплаты адзінага падатку ў пяцікратным памеры ў суме 79,1 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула