БЕЛ Ł РУС

Першы раз у гісторыі ЗША намінацыю на пасаду прэзідэнта здабыла жанчына

7.06.2016 / 07:52

Хілары Клінтан, па падліках агенцтва Асашыэйтэд прэс (AP), заручылася падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў, каб атрымаць намінацыю на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі ЗША.

Па дадзеных AP, Клінтан атрымала галасы 2383 дэлегатаў — менавіта столькі павінен быў набраць патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, каб атрымаць намінацыю. 

Па падліках Асашыэйтэд прэс, асноўнага суперніка Клінтан Берні Сандэрса падтрымліваюць 1569 дэлегатаў. Такім чынам, робяць выснову ў агенцтве, Хілары Клінтан атрымае намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, нават калі прайграе ва ўсіх астатніх унутрыпартыйных выбарах.

У выбарчым штабе Хілары Клінтан вынікі падліку Асашыэйтэд прэс назвалі важнай вяхой.

У аўторак праймерыз Дэмакратычнай партыі пройдуць у шасці штатах, а яшчэ праз тыдзень — у Вашынгтоне.

Сярод рэспубліканцаў таксама вызначыўся фаварыт — мільярдэр Дональд Трамп, які праславіўся гучнымі заявамі.

Паводле нядаўняга апытання грамадскай думкі тэлеканала Fox News, Трамп вядзе сярод белых выбаршчыкаў з перавагай у 24 ачкі. Але перавага Хілары сярод чарнаскурых дасягае 83%, а сярод лацінаамерыканцаў — 39%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула