БЕЛ Ł РУС

Пасля публікацый у СМІ сын Андрэя Кабякова зняўся з чэмпіянату па таэквандо

7.06.2016 / 10:44

Сын прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова Георгій не паехаў на камандны Кубак Еўропы па тэаквандо.

Георгій Кабякоў, фота kp.by

Сапраўды, «паслужны спісак» Георгія Кабякова ўражвае — чэмпіён Еўропы, пераможца Кубка свету, майстар спорту. Чаму такога спартсмена знялі са спаборніцтваў?

Раней СМІ паведамлялі, што Георгій Кабякоў з-за паездкі ў Талін не будзе здаваць выпускныя іспыты ў гімназіі. Справа ў тым, што спаборніцтвы тыя праходзілі ў Таліне з 31 траўня па 5 чэрвеня і супадалі па часе з экзаменамі.

Пасля з’яўлення гэтай інфармацыі ў СМІ «было прынятае рашэнне аб зняцці Георгія Кабякова са спаборніцтваў». У Лізе таэквандо вельмі расчараваныя, што «іх вядучы спартсмен не здолеў паехаць у Талін». Але хто канкрэтна прымаў гэта рашэнне, якога ўзроўню кіраўнік, не кажуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула