БЕЛ Ł РУС

Украіна папрасіла аднавіць пастаўкі расійскага газу

7.06.2016 / 12:25

«Нафтагаз» накіраваў «Газпрому» ліст з просьбай аб аднаўленні паставак расійскага газу ва Украіну. Пра гэта паведаміў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер.

ria.ru

Гаворка, паводле яго слоў, ідзе пра пастаўкі газу з другога паўгоддзя 2016 года да першага квартала 2017 года.

«Змена настрояў ўкраінскай кампаніі зразумела, — заявіў кіраўнік «Газпрома». — Сутачны аб'ём рэверсу з Еўропы скараціўся ў чэрвені ў 6,4 разу ў параўнанні з маем, і ў 16,8 разу ў параўнанні з красавіком».

Украіна перастала наўпрост закупляць расійскі газ у лістападзе 2015 года. Узамен краіна імпартуе транзітны газ з Еўрасаюза, сцвярджаючы, што яго цана ніжэйшая, чым у набытага наўпрост у Расіі.

У канцы мая 2016 года дырэктар па развіцці бізнэсу «Нафтагаза» Юрый Вітрэнка заявіў, што Украіна вернецца да наўпроставых закупак у «Газпрома» толькі ў тым выпадку, калі яны будуць таннейшыя за імпарт транзітнага газу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула