БЕЛ Ł РУС

На Еўра-2016 гуляе футбаліст з клуба з Ліхтэнштэйна, і упершыню на чэмпіянатах брат выйдзе супраць брата

11.06.2016 / 12:16

nn.by

Гулец зборнай Албаніі (№10) Арманда Садзіку ад 2011 г. выступае ў швейцарскіх клубах, гуляў у «Лугана» і «Цюрыху», а ўзімку 2016 г. перайшоў на правах арэнды ў ліхтэнштэйнскі «Вадуц».

Што праўда, у Ліхтэнштэйне свайго чэмпіянату няма, і той жа «Вадуц» някепска гуляе ў швейцарскай Суперлізе. У сезоне 2015-2016 г. клуб фінішаваў на 8-м месцы, а Садзіку забіў 5 галоў у 10 матчах.

***

Сёння а 16-й Албанія згуляе акурат са Швейцарыяй. Цікавы факт, што ў зборнай Швейцарыі нямала гульцоў албанскага паходжання (Граніт Джака, Валон Бехрамі, Блерым Джэмаілі, Шані Ташарай, Джэрдан Шакіры),

і наадварот за Албанію шмат гуляе албанцаў, што нарадзіліся ў Швейцарыі (Фрэдэрык Веселі, Шкельзен Гашы, Міген Баша, Амір Абрашы ды інш).

І упершыню на чэмпіянатах Еўропы брат згуляе супраць брата.

Граніт Джака (Швейцарыя) выйдзе супраць Таўлянта Джака, які гуляе за Албанію.

Інстаграм Граніта Джакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула