БЕЛ Ł РУС

На 42-м годзе жыцця памёр акцёр беларускага паходжання Дзмітрый Мірон

13.06.2016 / 11:40

На 42-м годзе жыцця памёр расійскі акцёр Дзмітрый Мірон. Ён зняўся ў фільме «Гарпастум», а таксама тэлесерыялах «Кармеліты», «Марасейка, 12», «След» і «Адваротны бок месяца»

kino-teatr.ru

Акцёр Дзмітрый Мірон памёр ва ўзросце 41 года. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку прадзюсар Ірына Апяксімава.

«Ведаю, што Дзіма памёр сёння раніцай у Алма-Аце ў бальніцы, ён там працаваў апошнія 2 гады. Падрабязнасцяў не ведаю», - напісала яна.

Дзмітрый Мірон нарадзіўся 19 красавіка 1975 года ў Мінску.

Ён скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве ў 1999 годзе. Пасля заканчэння інстытута Мірон працаваў у тэатры Расійскай арміі да 2002 года. Затым Ірына Апяксімава запрасіла яго прыняць удзел у спектаклі «Кармэн» у пастаноўцы Рамана Вікцюка. З тых часоў Мірон працаваў у прадзюсерскім цэнтры Апяксімавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула