БЕЛ Ł РУС

Захоп закладнікаў у прыгарадзе Парыжа, тэрарыст нанёс дзевяць удараў нажом паліцэйскаму і забіў яго жонку

14.06.2016 / 07:43

Французскі спецназ узяў штурмам дом у прыгарадзе Парыжа, дзе невядомы захапіў закладнікаў. Нападнік забіты, перад гэтым ён забіў дваіх жыхароў дома — паліцэйскага і яго жонку.

Паводле папярэдніх дадзеных, невядомы напаў на афіцэра паліцыі каля яго дома і нанёс яму каля дзевяці удараў нажом, у выніку чаго паліцэйскі памёр. Затым нападнік замкнуўся ў доме загінулага, захапіўшы ў закладнікі жонку паліцэйскага і малалетняга сына.

Паведамлялася, што паліцыя вяла перамовы з мужчынам, аднак усе спробы дыялогу з захопнікам пацярпелі няўдачу. Як паведамляюць французскія СМІ, спецназ пачаў штурм пасля таго, як захопнік напісаў у твітары, што забіў аднаго з закладнікаў.

«Мы не ведаем ні асобы, ні сапраўдных матываў гэтага чалавека», — заявіў прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў Францыі, дадаўшы,

што спецназу ўдалося выратаваць трохгадовага сына забітага афіцэра паліцыі.

Як паведамляюць французскія СМІ, нападнік мог быць суседам паліцэйскага.

Але пазней «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад.

У Францыі ў гэтыя дні праходзіць чэмпіянат Еўропы па футболе. У сувязі з гэтым у Парыжы і іншых гарадах дзейнічаюць павышаныя меры бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула