БЕЛ Ł РУС

У штаце Каларада маці выцягнула сына з пашчы пумы

19.06.2016 / 09:52

У амерыканскім штаце Каларада маці выратавала свайго пяцігадовага сына, на якога пума напала ў дворы дома.

Жанчына пачула крыкі і выбегла з хаты ў двор, дзе ўбачыла, што пума напала на яе сына. Паводле слоў маці, яна схапіла жывёлу за лапу і засунула сваю правую руку ў яе пашчу, каб адкрыць яе і вызваліць адтуль галаву сына.

Пасля таго як маці удалося вызваліць хлопчыка, пума ўцякла.

Зараз дзіця знаходзіцца ў шпіталі ў Дэнверы: паведамляецца, што ў яго пашкоджаныя галава і шыя, аднак дактары ацэньваюць яго стан як задавальняючы. У маці — пакусаная рука і падрапаная нага.

Улады паведамляюць, што неўзабаве пасля інцыдэнту знайшлі пуму непадалёк ад месца здарэння і забілі драпежніка, пасля чаго працягнулі прачэсваць мясцовасць і застрэлілі яшчэ адну пуму.

Папуляцыя пум у штаце Каларада ацэньваецца як 4500 жывёл, часам у пошуках ежы яны набліжаюцца да паселішчаў.

За апошнія 25 гадоў пумы забілі трох чалавек, яшчэ 18 чалавек былі параненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула