БЕЛ Ł РУС

Мужчына, які захапіў закладнікаў у кінатэатры ў Германіі, забіты паліцыяй

23.06.2016 / 17:58

абноўлена

Узброены мужчына, які напаў на кінатэатр і адкрыў агонь, забіты паліцэйскімі, паведаміў міністр унутраных спраў зямлі Гесэн Петэр Бойт.

Узброеная паліцыя амаль адразу ж ачапіла кінатэатр. Фота Getty

Невядомы мужчына напаў на наведвальнікаў кінатэатра ў нямецкім горадзе Фірнхайм, што ў зямлі Гесэн на захадзе Германіі.

Паведамляецца, што больш за 20 чалавек маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, шмат хто ў сувязі з тым, што атрымалі атручэнне слёзатачывым газам.

Паводле дадзеных Bild, узброены мужчына ўвайшоў у кінатэатр Kinopolis у гандлёвым цэнтры. У руках у яго быў пісталет, а на плячы — патранташ.

Ён стрэліў у паветра, пасля чаго ў кінатэатры пачалася паніка, і людзі спрабавалі пакінуць будынак.

Кінатэатр быў ачэплены паліцыяй.

Мясцовая прэса паведамляе, што ўзброены мужчына ўвайшоў у кінатэатр каля трох гадзін дня па мясцовым часе.

Frankfurter Allgemeine піша, што пакуль незразумела, ці быў напад здзейснена з ідэалагічных меркаванняў, ці ж гаворка ідзе пра няўдалае рабаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула