Сёння пачынаецца суд над бацькам і сынам Япрынцавымі
Cуд па справе бацькі і сына Япрынцавых пачнецца 4 ліпеня ў Мінску.
«Цэнтральны суд Мінска 4 ліпеня пачынае судовы разгляд па крымінальнай справе па абвінавачванні Уладзіміра і Казбека Япрынцава ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь», - паведаміла раней прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
Вядома, што па крымінальнай справе праходзіць яшчэ адзін фігурант — Алясандр Арабян, супрацоўнік групы кампаній «Трайпл».