БЕЛ Ł РУС

Ібрагімавіч паведаміў пра пераход у «Манчэстэр Юнайтэд»

30.06.2016 / 18:48

Форвард зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч абвясціў пра свой пераход у «Манчэстэр Юнайтэд».

«Надышоў час, каб свет даведаўся. Мой наступны пункт прызначэння — @ManUtd», — напісаў ён у твітары.

Time to let the world know. My next destination is @ManUtd pic.twitter.com/DAK7iYlrCq

— Zlatan Ibrahimović (@Ibra_official) June 30, 2016

Пра тое, што Ібрагімавіч можа сысці ў «Манчэстэр Юнайтэд», кажуць даўно. Летам скончыўся кантракт футбаліста з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен».

Нядаўна Ібрагімавіч заявіў, што сыходзіць з міжнароднага футбола.

«Апошняя гульня [на Еўра-2016] будзе маёй апошняй гульнёй за Швецыю, таму я спадзяюся, што яна адбудзецца не заўтра», — заявіў ён 21 чэрвеня. На наступны дзень адбыўся матч Швецыі з Бельгіяй, у якім каманда Ібрагімавіча прайграла з лікам 1:0 і вылецела з чэмпіянату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула