БЕЛ Ł РУС

З'явілася ВІДЭА скандальнай заявы Святланы Алексіевіч пра палякаў

4.07.2016 / 9:52

Беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч зрабіла скандальную заяву пра адносіны палякаў да яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта на сустрэчы ў Брукліне. Відэа яе заявы трапіла ў інтэрнэт.

Алексіевіч: «І вы ведаеце, што рабіла Польшча з яўрэямі… Я ведаю, адзін знаёмы журналіст у Польшчы напісаў, што палякі рабілі з яўрэямі. Палякі горш за ўсіх адносіліся да яўрэяў. І ксяндзы проста казанні гаварылі «забі яўрэя».

Таксама Святлана Алексіевіч сказала, што карнікі, якія падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў дзейнічалі ў Беларусі, «былі ўсе з Украіны». Паводле яе слоў, не толькі ў Літве, Латвіі мясцовае насельніцтва само знішчала яўрэяў яшчэ да прыходу немцаў, але і ва Украіне. Таксама пісьменніца паразважала пра адказнасць нашчадкаў за гэтыя злачынствы.

МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч. У ёй адзначаецца, што «такога кшталту заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя… наносяць шкоду польскаму народу». Звяртаецца ўвага на тое, што тысячы палякаў, у тым ліку і ксяндзы, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў падчас нямецкай акупацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула