БЕЛ Ł РУС

У Піцеры ў беларусаў адабралі вафлі

23.05.2008 / 13:55

Nashaniva.com

За неарыгінальныя расейскамоўныя назвы.

Арбітражны суд гораду Пецярбургу й Ленінградзкай вобласьці прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасьці адну з кандытарскіх фірм Беларусі за незаконнае выкарыстаньне зарэгістраваных у Расейскай Фэдэрацыі таварных знакаў «Сказка» і «Южные ночи».

Уладальнікі таварных знакаў — прадстаўнікі расейскіх ААТ «Красный октябрь» і ААТ «Рот Фронт» — засьведчылі адсутнасьць ліцэнзійных дамоў на выкарыстаньне гэтых таварных знакаў.

Суд прызнаў фірму вінаватай ва ўчыненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, і, улічваючы зьмякчальныя абставіны, у выглядзе спрыяньня мытным органам ва ўсталяваньні й спыненьні правапарушэньня, а таксама тое, што прадпрыемства раней не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці, прысудзіў ёй мінімальнае пакараньне — 30 тысяч расейскіх рублёў з канфіскацыяй тавару.

Паводле ИА Росбалт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула