БЕЛ Ł РУС

Парашэнка ўкленчыў ля помніка ахвярам «Валынскай разні» ў Варшаве

9.07.2016 / 17:09

Nashaniva.com

Фота president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 8 ліпеня нечакана адмяніў свой выступ на экспертным форуме, які праходзіць адначасова з самітам НАТО ў Варшаве, перадае DW.

Замест гэтага ўкраінскі лідар разам з украінскай дэлегацыяй з удзелам народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанка ўсклаў кветкі да Помніка ахвярам Валынскай трагедыі ў Варшаве.

І нават укленчыў перад манументам, як гэта ў свой час зрабіў канцлер ФРГ Вілі Брандт, каб папрасіць прабачэння ў Варшаве за злачынствы нацызму.

Парашэнка запаліў лампадку каля манумента ў знак павагі памяці загінулых.

Манумент у выглядзе крыжа з распяццем быў усталяваны ў ліпені 2013 года.

Аглядальнікі не выключаюць, што Парашэнка паспрабаваў такім чынам супакоіць сітуацыю ва ўкраінска-польскіх адносінах напярэдадні чарговай гадавіны падзей на Валыні ў 1943 годзе. Тады падчас украінска-польскага супрацьстаяння загінулі тысячы палякаў.

Апошнімі днямі ў Польшчы абвастрылася абстаноўка вакол гэтай тэмы, пра якую тут узгадваюць 11 ліпеня. Сенат Польшчы — краіны, якую Украіна лічыць сваім самым цесным саюзнікам 8 ліпеня заклікаў прызнаць Валынскую трагедыю генацыдам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула