БЕЛ Ł РУС

За пікет супраць абортаў — у суд

25.05.2008 / 20:25

У Паставах супраць Кастуся Шыталя завялі адміністрацыйную справу.

На Кастуся Шыталя завялі адміністрацыйную справу за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі: 9 траўня ён зладзіў пікет супраць абортаў на мясцовым кірмашы.

Паводле Кастуся Шыталя, пратакол пра правапарушэньне на яго склалі толькі 23 траўня -- пасьля таго, як учатковы міліцыянт патэлефанаваў хлопцу і выклікаў яго ў пастарунак. Згодна з пратаколам, міліцыянты вінавацяць хлопца ў правядзеньня масавага мерапрыемства.

18-гадовы актывіст заўважыў, што падчас самой акцыі супрацоўнікі міліцыі прэтэнзіяў да яго ня выказвалі. З паўтары гадзіны ўдзельнікі прастаялі на кірмашы з плакатам «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё адно забіваюць!», раздаючы ўлёткі з заклікам да забароны абортаў. Праз пэўны час супрацоўнікі міліцыі загадалі прыбраць плякат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула