БЕЛ Ł РУС

Вядучы БТ публікуе фота з высунутым языком і ўсмешкай пад тэкстам пра тэракт у Ніцы. Дзяніс Кур'ян у каментарах: «Навошта?»

15.07.2016 / 12:12

АЯ

Вядучы «Добрай раніцы Беларусь» Яўген Перлін сёння раніцай апублікаваў у сваім інстаграме фота, дзе з усмешкай паказвае сваёй сувядучай язык — тая таксама смяецца. 

«Падзеі ў Ніцы не даюць спакою», — напісаў пад фота Перлін, маючы на ўвазе жудасны тэракт, які забраў жыцці 84 чалавек.

Таксама Яўген дадаў да фота тэгі, сярод іх #morning #show #прямойэфир #ведущий #ЕвгенийПерлин #шоумен #Перлин #prayfornice — апошні значыць смутак па загінулых і перакладаецца як «малюся за Ніцу». 

Такое фота і суправаджальны тэкст да яго выклікала абурэнне ў некаторых каментараў. 

«Жэня, даруй, але па-мойму вясёлае фота і тэкст не зусім адпавядаюць адзін аднаму. Навошта фота людзей, што весяляцца, і такі подпіс?», — пытаецца ў калегі вядучы Дзяніс Кур'ян. 

«Абсалютна згодная з Дзянісам, — дадае супрацоўніца Wargaming. — Вясёлае фота і каментар пра жудасныя падзеі — не лепшы шлях заявіць пра свае ўнутраныя хваляванні». 

«Навошта ўвогуле пісаць пра тэракт? Першы раз бачу вясёлае фота з падобным тэкстам», — напісала яшчэ адна дзяўчына. 

У адказ Перлін патлумачыў, што «можна доўга спрачацца, якім мае быць ранішняе шоу у такіх выпадках, але Ніца не адносіцца да «першага кола лакальнасці», таму эфір — гэта эфір, а астатняе ў мяне ўнутры».

Таксама вядучы напісаў, што тэкст пад фота супадае з падтэкстам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула