БЕЛ Ł РУС

Аўстраліец выйграў у латарэю курорт на выспе ў Ціхім акіяне

27.07.2016 / 13:44

Аўстраліец з Новага Паўднёвага Уэльса выйграў у латарэю курорт на востраве Касраэ ў Ціхім акіяне, купіўшы квіток за 49 даляраў. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Michele Falzone / Jon Arnold Images RM

Уладальнік выйгрышнага білета па імені Джошуа атрымаў ва ўласнасць нерухомасць, не абцяжараную даўгамі, з арэндай ўчастка на 20 гадоў.

Гатэльны комплекс Nautilus Resort ўяўляе сабой аднапавярховыя бунгала з 16 нумарамі, рэстаранам, басейнам і пляжам. Ён размешчаны недалёка ад горада Тофал, сталіцы штата Касраэ, і старажытных руін Лелью - галоўнай славутасці выспы.

Курорт быў створаны сямейнай парай з Аўстраліі ў 1994 годзе. Некаторы час таму Даг і Салі Бэйц вырашылі вярнуцца на радзіму і збіраліся пазбавіцца нерухомасці. Але адзін з іх сыноў прапанаваў зладзіць латарэю, і дзясяткі тысяч квіткоў былі прададзеныя па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула