БЕЛ Ł РУС

Facebook мяняе алгарытм для барацьбы з правакацыйнымі загалоўкамі

5.08.2016 / 00:21

Сацыяльная сетка Facebook абвясціла пра тое, што зменіць механізм складання стужкі навін, каб у ёй было менш артыкулаў з неінфарматыўнымі і правакацыйнымі загалоўкамі.

Фота static6.techinsider.io.

Да пераменаў Facebook падштурхнулі шматлікія скаргі: карыстальнікі незадаволеныя тым, што загалоўкі артыкулаў уводзяць у зман ці не ўтрымліваюць ключавую інфармацыю, а толькі прымушаюць чытача клікнуць.

Гаворка ідзе пра такія загалоўкі, як «Яна зазірнула пад падушку і ўбачыла гэта… Я быў у шоку!», «Сабака аббрахаў паштальёна, яго рэакцыя была цудоўная», «Ён паклаў часнык у чаравікі, перад тым як легчы спаць, у тое, што адбылося далей, немагчыма паверыць».

Кампанія вылучае два тыпы «клікбэйт» (ад слоў Click (клікнуць) і Bait (прынада)) загалоўкаў.

Гэта загалоўкі, якія не даюць загадзя зразумець змест матэрыялу («Вы не паверыце, хто спатыкнуўся і ўпаў на чырвонай дарожцы») і загалоўкі, якія перабольшваюць значнасць інфармацыі («Ці праўда, што яблыкі шкодныя для вас?»).

Створаны пасля аналізу дзясяткаў тысяч падобных матэрыялаў алгарытм працуе па аналогіі са спам-фільтрам у электроннай пошце.

Публікацыі сайтаў, якія дрэнна сябе зарэкамендавалі, і старонак у сацсетцы будуць радзей з'яўляцца ў стужках карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула