БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Літвы: Беларусь не павінна цешыць сябе надзеяй на продаж электраэнергіі з небяспечнай станцыі

5.08.2016 / 14:15

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус пракаментаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі. І яшчэ раз агучыў патрабаванне да беларускага боку — забяспечыць бяспеку ядзернага аб'екта, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на BNS.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Фота DELFI.

«Беларусь, якая парушае асноўныя міжнародныя патрабаванні, не будзе мець даверу і не павінна цешыць сябе надзеяй на продаж электраэнергіі з небяспечнай атамнай электрастанцыі»,— сказаў 5 жніўня Лінкявічус.

Паводле яго слоў, давер можа павялічыць нагляд за аб'ектам з боку незалежных экспертаў.

Лінкявічус адзначыў, што выказаныя Літвой прэтэнзіі адлюстроўваюць імкненне забяспечыць бяспеку аб'екта, які будуецца ў 50 км ад Вільні.

Па сцвярджэнні міністра, у Літвы занепакоенасць выклікаюць заклікі пабудаваць станцыю як мага хутчэй і танней, а таксама паведамленні аб крадзяжах будматэрыялаў.

Дыскусіі пра бяспеку БелАЭС аднавіліся пасля інцыдэнту з корпусам рэактара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула