БЕЛ Ł РУС

Супраць паўстанцаў у Алепа зноў выкарысталі хімічную зброю, дактары горада просяць Абаму ўмяшацца

11.08.2016 / 10:46

Nashaniva.com

Не паведамляецца, хто стаіць за хімічнай атакай, аднак пацярпелі жыхары раёнаў, падкантрольных партызанам.

Галоўны доктар шпіталя ў Алепа Хамза Хаціб распавёў Reuters, што ў бальніцу з тэрыторыі, якую кантралююць паўстанцы, даставілі пацярпелых з прыкметамі атручвання хлорам.

Паведамляецца, што чатыры чалавекі загінулі, 55 атруціліся. Яшчэ 7 дагэтуль знаходзяцца на лячэнні.

У пацярпелых назіраюцца прыкметы атручвання хлорам — абцяжаранае дыханне.

У шпіталі ўзялі ўзоры адзення пацярпелых для аналізу.

У Сірыйскім цэнтры маніторынгу за выкананнем правоў чалавека заявілі, што верталёты скідалі бомбы на раёны Сейль-аль-Даўла (Seif al Dawla) і Зубдзія (Zubdiya), якія ўтрымліваюць паўстанцы.

Таксама пра газавыя бомбы, скінутыя на Алепа, распавялі ў Сірыйскай грамадзянскай абароне.

Раней баевікоў ІДІЛ абвінавацілі ў маштабных хімічных атаках у Іраку.

Дактары Алепа, звярнуліся да прэзідэнта ЗША Барака Абамы з просьбай аб дапамозе. Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

Ліст да прэзыдэнта Злучаных Штатаў падпісалі 29 лекараў. Яны сцвярджаюць, што калі атакі на горад працягнуцца з той жа сілай на працягу месяца, то ў ім не застанецца нікога. Яны заклікалі Абаму ўвесці беспалётную зону над горадам.

«Мы не маем патрэбу ў слязах, спагадзе ці малітвах: мы адчайна маем патрэбу ў свабоднай ад бамбардзіровак зоне ва ўсходняй частцы Алеппо, а таксама ў міжнароднай падтрымцы, для таго каб горад не быў абложаны зноў», — гаворыцца ў лісце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула