БЕЛ Ł РУС

Ананіч пра інтэрнэт: «Але ёсьць вопыт Кітаю...»

2.06.2008 / 13:38

Зьміцер Панкавец

Першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч у інтэрвію часопісу «Беларуская думка» заявіла, што ведамства прыглядаецца да спосабаў рэгуляваньня інтэрнэту ў краіне.


Карыкатура "Кітайская інтэрнэт-цэнзура"
forevergeek.com

Першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч у інтэрвію часопісу «Беларуская думка» заявіла, што ведамства выступае за рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ. Паводле яе словаў, для запрошваньня і распаўсюду інфармацыі, прысутнасьці на прэс-канфэрэнцыях сайты павінны быць зарэгістраваныя ў афіцыйным парадку.

Як кажа Ананіч, сёньня ў краіне існуе праблема дэзінфармацыйных патокаў замежных сайтаў, якія ставяць за мэту дэструктыўна ўплываць на працэсы, што адбываюцца ў Беларусі. «Але ёсьць вопыт Кітаю, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю. І, канечне, у першую чаргу неабходны якасны рост нацыянальнага інтэрнэт-рэсурсу, які працуе на дабро краіны», — лічыць Л.Ананіч.

Летась кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, наведваючы рэдакцыю «Советской Белоруссии», заклікаў заканадаўча вызначыць статус электронных СМІ. ««Трэба прымаць закон і прапісаць у ім статус электронных СМІ. Такая практыка ёсьць ў многіх дзяржавах. Анархію ў Інтэрнэце трэба спыняць», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула