БЕЛ Ł РУС

Чорны панядзелак у Францыі

2.06.2008 / 19:45

Nashaniva.com

Пры сутыкненьні школьнага аўтобуса і цягніка ў францускіх Альпах загінулі шасьцёра дзяцей.


У выніку сутыкненьня цягніка са школьным аўтобусам у раёне францускіх Альп загінулі шасьцёра дзяцей.

Катастрофа здарылася непадалёк ад мяжы са Швайцарыяй ля гораду Алянж у дэпартамэнце От‑Савуа (Верхняя Савоя).

У выніку інцыдэнту пацярпелі мінімум 30 чалавек. Яны шпіталізаваныя з траўмамі сярэдняй і цяжкой ступеняў.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі выказаў спачуваньні ў сувязі з трагедыяй.

«Зараз мы ўсе думаем пра дзяцей і дарослых, пра тых, хто пацярпеў. Мы можам толькі спадзявацца, што колькасьць ахвяр будзе невялікай», ‑‑ сказаў францускі лідэр.

У школьным аўтобусе, які пратараніў цягнік, знаходзіліся 50 дзяцей і шасьцёра дарослых. Паводле некаторых зьвестак, былі таксама параненыя пасажыры цягніка.

Паведамляецца, што шлягбаўм на чыгунчным пераезьдзе працаваў нармальна. Дзеці ехалі адпачываць на Жэнеўскае возера.

Паводле Бі-Бі-Сі і AP

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула