БЕЛ Ł РУС

Інавацыйная лабараторыя Wargaming анансавала новую гульню

16.08.2016 / 22:21

Nashaniva.com

«Інавацыйнае» падраздзяленне кампаніі Wargaming — WG Labs — анансавала выхад камп'ютарнай экшн-гульні Hybrid Wars. Старонка праекта з'явілася на сэрвісе Steam.

«У Hybrid Wars гулец становіцца наёмным салдатам і прымае ўдзел у глабальным супрацьстаянні, — апісваюць праект яго стваральнікі. — Разнастайнасць баявых машын і рыштунку дазваляе выкарыстоўваць розныя тактыкі пры выкананні місій, а футурыстычны сетынг і гібрыдная вайна ва ўмовах тэхналагічнай рэвалюцыі толькі абвастраюць барацьбу за выжыванне».

Hybrid Wars дасць на выбар трох розных персанажаў, кожны са сваімі характарыстыкамі і гісторыяй. Выкарыстоўваць герояў можна будзе ў межах адзіночнай кампаніі і ў мультыплэерных рэжымах.

Новая гульня распрацоўваецца для платформаў Windows, Mac і Linux. Рэліз Hybrid Wars запланаваны на 2016 год.

WG Labs — «лабараторыя нестандартных праектаў», створаная кампаніяй Wargaming. Раней гэта падраздзяленне стала вядома «адраджэннем» касмічнай стратэгіі Master of Orion.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула