БЕЛ Ł РУС

Канцэрт Вольскага ў Мінску быў перанесены з Верхняга горада ў офіс Тут.бая ВІДЭА АНЛАЙН

19.08.2016 / 18:10

Nashaniva.com

Прайшло ўсяго тры тыдні ад папярэдняга канцэрта Лявона Вольскага ў Сухараве, і зноў мінчукі мелі магчымасць яго пачуць. 

Сёння, 19 жніўня, павінен быў адбыцца гадзінны канцэрт музыкі ў межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай 3.0». Вольскі быў адным з сябраў журы. Гэты канцэрт — апошні ў летняй серыі «Заспявай 3.0».

На гэты выступ музыкі мінскія ідэолагі выдалі гастрольнае пасведчанне. Легальных канцэртаў у сталіцы Вольскі не даваў больш за два гады.

Канцэрт мусіў прайсці на летняй тэрасе кавярні «Chill out» на плошчы Свабоды ў Мінску. Перад самым пачаткам месца змянілі, выступ адбыўся на Дзяржынскага ў Галерэі TUT.BY.

Відавочна, беларусы сумуюць па маштабных выступах Лявона Вольскага. Пры канцы ліпеня, калі ў Сухараве адбыўся яго канцэрт у межах пікету па зборы подпісаў за прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад руху «За свабоду» Алеся Лагвінца, сабраліся сотні людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула