Грамадства2323

Сотні людзей сабраліся на выступ Вольскага ў Сухараве 

Спявак выступаў на пленэры. 

Найлепшыя моманты ў відэарэпартажы НН:

Канцэрт адбываецца на зялёным лузе насупраць гандлёвага цэнтра «Максімус» на вуліцы Сухараўскай. Сцэну ўсталявалі пад вялікай яблыняй. 

Публіка сабралася самая розная: маладыя, сталыя, сем'і з дзецьмі. Пераважна маладыя ўсё ж. Але тут жа і стары дзядок у вышыванцы і саламяным брылі. І знаная юрыстка Дар'я Каткоўская са сваім немаўлём, «салодкай бэбай», на руках.

Людзі трымаюць некалькі нацыянальных сцягоў. На вакольных пляцоўках нямала ціхароў, але ніякіх эксцэсаў пакуль не было. Непадалёк стаяць машыны ДАІ. 

Выступ адбываецца ў рамках кампаніі па зборы подпісаў за кандыдата Алеся Лагвінца. Таму за плячыма Вольскага — транспарант з надпісам «Подпіс за Лагвінца = подпіс за незалежнасць». 

Сам кандыдат у дэпутаты ад руху «За свабоду» Алесь Лагвінец таксама прысутнічае. Ён апрануты ў ільняны гарнітур і вышываную кашулю. Лагвінец вельмі задаволены колькасцю людзей, якія сабраліся на імпрэзу, а таксама арганізацыяй мерапрыемства. Яго асабліва расчулілі людзі з суседняга дома на Сухараўскай, якія дапамаглі з тэхнічнымі момантамі ў арганізацыі сустрэчы. Як паведаміў Лагвінец «Нашай Ніве», на гэты момант ён сабраў прыкладна 1300 подпісаў. 

Актывісты па зборы подпісаў за Лагвінца адзетыя ў саколкі з надпісам «сябра каманды». З навінак яшчэ — нацыянальны сцяг, дзе цэнтральная паласа выкананая з чырвонага арнаменту.

Сярод прысутных — тэлевядоўца Юрый Жыгамонт, ён вядзе імпрэзу. Мастак Алесь Пушкін выставіў свае карціны. Кнігар Алесь Квіткевіч дапамагае іх прадаваць. Сярод прысутных — пісьменнік Андрэй Федарэнка, былы палітвязень Зміцер Каспяровіч, эканаміст Сяргей Чалы, свецкая дзіва Валярына Кустава, дзіцячы доктар Зміцер Салошкін са сваімі дзецьмі.

Юрыстка Дар'я Каткоўская (з немаўлём на руках) танцавала разам з дзецьмі. Фота з ФБ Каткоўскай.

Агулам колькасць прысутных перавысіла тысячы паўтары.

Арцём Шрайбман, facebook.com

Спяваюць хорам і «Простыя словы», і «Гасцей».

Апошняй песняй Вольскі выканаў «Тры чарапахі», «Паветраны шар» паабяцаў наступным разам.

«Ты не чакай, чаканне дастала!» — спявалі сотні людзей разам з Вольскім. А пасля некалькі хвілін скандавалі «Дзякуй!» і «Яшчэ!».

І ён заспяваў «Чужы» і «Ролю героя». Твар Лявона змяніўся за апошнія месяцы. Але вочы радаваліся таму, што тысячы людзей гатовы ехаць у Сухарава, каб слухаць яго.

«З Днём Незалежнасці», — павіншаваў Вольскі на развітанне.

Відэа Белсат

Ціхары спрабавалі прарвацца ў кватэру, жыхары якой далі засілкаваць мікрафон Вольскаму

Каментары23

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць