БЕЛ Ł РУС

Ганна Канапацкая: Я правяла гэтую кампанію ад першага да апошняга дня

12.09.2016 / 6:23

Nashaniva.com

Кандыдатка ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая перамагла на выбарах у Палату прадстаўнікоў 11 верасьня.

Карэспандэнт Радыё Свабода зьвязаўся са спадарыняй Канапацкай.

«Усе калегі ўжо пасьпелі мяне павіншаваць. Цяпер мне вельмі цяжка спрагназаваць свой заўтрашні працоўны расклад. Але я цешуся, бо правяла выбарчую кампанію ад пачатку да апошняга дня галасаваньня. Мы з паплечнікамі стаялі ў пікетах, вялі агітацыю. Ані раней, ані падчас выбараў я не хавала сваёй прыналежнасьці да апазыцыі», — сказала дэпутатка.

Яна дадала, што «адсутнасьць празрыстых выбараў па-ранейшаму застаецца лыжкай дзёгцю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула