БЕЛ Ł РУС

Гульні праваслаўных патрыётаў

17.06.2008 / 10:15

Nashaniva.com

17—22 чэрвеня на базе Смаргонскага памежнага атраду пройдзе ваенна‑патрыятычны спартовы зьлёт праваслаўнай моладзі.


17—22 чэрвеня на базе Смаргонскага памежнага атраду пройдзе ваенна‑патрыятычны спартовы зьлёт праваслаўнай моладзі, ён прысьвечаны 90‑годзьдзю памежных войск Беларусі і 400‑годзьдзю з дня памяці князя Канстанціна Астроскага.

У зьлёце возьмуць удзел 11 каманд праваслаўнай моладзі ад усіх япархій Беларусі, сьвятары, адказныя за ўзаемадзеяньне з узброенымі сіламі епархіяльных упраў БПЦ, і ваенаслужачыя Смаргонскага пагранічнага атрада.

Цягам шасьці дзён удзельнікі наведаюць месцы баёў Першай сусьветнай, памежную заставу «Лынтупы» і камэндатуру «Гудагай», дзе азнаёмяцца з умовамі службы і побыту ваенных.

Апроч таго, афіцэры правядуць заняткі па агнявой і страявой падрыхтоўцы, азнаёмяць моладзь з асаблівасьцямі аховы дзяржаўнай мяжы і гісторыяй органаў памежнай службы.

Праграмай зьлёту прадугледжаны мэдыцынская і турыстычная падрыхтоўка, а таксама спартовае шматбор’е.

Завершыцца зьлёт 22 чэрвеня. У гэты дзень у храме Архістратыга Міхаіла Смаргонскага памежнага атрада япіскап Лідзкі і Наваградзкі Гурый адслужыць Літургіі, прымеркаваную да гераічнага подзьвіга памежнікаў ў чэрвені 1941 г.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула