БЕЛ Ł РУС

На шахце ў Салігорску загінуў 22-гадовы рабочы

15.11.2016 / 15:13

Nashaniva.com

Салігорскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу пасля гібелі рабочага ў шахце ААТ «Беларуськалій».

Фота sk.gov.by

Справа пачатая па факце парушэння правілаў эксплуатацыі машын і механізмаў пры вытворчасці горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Трагічны выпадак здарыўся зранку 14 лістапада. 22-гадовы машыніст горна-выемачных машын рамантаваў няспраўнасць горнай тэхнікі, якая забяспечвае высечку парод. Хлопец атрымаў смяротную траўму.

Каб высветліць акалічнасці здарэння, следчыя спускаліся ў шахту. Яны агледзелі месца здарэння, сабралі і зафіксавалі сляды. Следства прызначыла шэраг экспертыз, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула