БЕЛ Ł РУС

Зняты з пасады кіраўнік Белінвестбанка, да яго прэтэнзіі ў праваахоўнікаў

16.11.2016 / 22:07

Nashaniva.com

Праваахоўныя органы Беларусі зацікавіліся дзейнасцю старшыні праўлення Белінвестбанка Генадзя Сысоева. Дакладней — з учорашняга дня былога кіраўніка гэтага банка. Дадзеную інфармацыю TUT.BY паведамілі крыніцы ў банкаўскіх колах.

«Узніклі да яго пытанні ў кампетэнтных органаў», — сказаў суразмоўца. «Так, ён зняты з пасады. Але, наколькі мне вядома, па стане на сённяшнюю раніцу абвінавачванняў з боку праваахоўных органаў не выстаўлялася. Думаю, на працягу двух сутак стане вядома, выстаўленыя супраць яго абвінавачванні ці не», — кажа яшчэ адна крыніца.

У прэс-службе Белінвестбанка заявілі, што Генадзь Сысоеў пакінуў пасаду старшыні праўлення банка «па сямейных абставінах». «Учора назіральны савет задаволіў заяву Генадзя Сысоева, з сённяшняга дня ён больш не з'яўляецца старшынёй праўлення Белінвестбанка», — сказалі ў прэс-службе банка.

Мабільны тэлефон банкіра недаступны. 

Выконваючым абавязкі старшыні праўлення банка прызначаны першы намеснік старшыні праўлення Ігар Барэйка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула