БЕЛ Ł РУС

Назвалі імёны расіян, якіх падазраюць у падрыхтоўцы перавароту ў Чарнагорыі

18.11.2016 / 13:50

Nashaniva.com

Спробу перавароту ў Чарнагорыі арганізавалі расіяне Эдуард Шырокаў і Уладзімір Папоў. Пра гэта са спасылкай на мясцовую пракуратуру паведамляе партал CDM.

Арышт аднаго з удзельнікаў спробы перавароту ў Чарнагорыі, Падгорыца, 16 кастрычніка. Фота: Stevo Vasiljevic / Reuters / Scanpix / LETA

Адзначаецца, што ў верасні 2016 года Шырокаў і Папоў арганізавалі на тэрыторыі Чарнагорыі, Сербіі і Расіі групу для здзяйснення «нявызначанай колькасці тэрактаў і замаху на прадстаўнікоў улад Чарнагорыі», піша Meduza.

Расіяне, як паведамляецца, даручылі вярбоўку удзельнікаў перавароту Аляксандру Сінджэлічу — сербскаму нацыяналісту, які ваяваў у Данбасе на баку прарасійскіх сепаратыстаў. Арганізатары выдаткавалі 30 тысяч еўра, каб закупіць 50 аўтаматычных вінтовак і патроны да іх, якія змоўшчыкі планавалі выкарыстаць для захопу ўлады. Агулам, як сцвярджаецца, Сінджэліч атрымаў ад расіян 200 тысяч еўра для арганізацыі перавароту.

Усяго ў паведамленні прыводзяцца імёны 19 сербаў і чарнагорцаў, якія, па версіі следства, удзельнічалі ў змове.

Раней чарнагорская пракуратура заявіла, што «расійскія нацыяналісты» планавалі захапіць уладу ў краіне ў дзень парламенцкіх выбараў 16 кастрычніка. Сцвярджалася, што змоўшчыкі хацелі забіць прэм'ер-міністра краіны Міла Джуканавіча.

Пераварот, па версіі следства, быў спланаваны, каб не дапусціць уступлення Чарнагорыі ў НАТА.

Імёны расіян пры гэтым не называліся, але ў пракуратуры адзначылі, што яны змаглі бесперашкодна пакінуць Сербію.

Чытайце таксама:

Расія спрабавала ажыццявіць дзяржаўны пераварот у Чарнагорыі з дапамогай баевікоў з досведам Данбаса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула