БЕЛ Ł РУС

У Васілевічах пры абвале сцяны загінулі двое рабочых

19.11.2016 / 18:53

Nashaniva.com

19 лістапада прыкладна ў 11.15 у Васілевічах (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) загінулі двое мужчын пры абвале сцяны будынка.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікі філіяла «Гомельэнергабуд» у складзе брыгады з шасці чалавек працавалі ў Васілевічах на вуліцы Свярдлова па ўмацаванні падмурка будынка.

Абвалілася бакавая цагляная сцяна, пад абломкамі апынуліся два чалавекі, іх выратаваць не ўдалося. Загінулыя — жыхары Мазыра 1958 і 1967 года нараджэння.

На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула