БЕЛ Ł РУС

Жонка мужчыны, уджаленага скарпіёнам, прыйшла ў «Еўраопт» і вылавіла членістаногае ФОТА

5.12.2016 / 12:9

Той самы скарпіён.

Інцыдэнт, нагадаем, адбыўся 30 лістапада. Мужчыну, які выбіраў бананы ў краме, у палец уджаліў скарпіён.

Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы. Стан мужчыны быў стабільным, у той жа дзень яго перавялі ў іншае аддзяленне і неўзабаве выпісалі з бальніцы.

Як паведаміў TUT.BY начальнік Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі Сяргей Нікалаеў, злавіць скарпіёна змагла жонка пацярпелага, якая вярнулася ў краму пасля інцыдэнту. Гэта быў скарпіён слабаатрутнага віду.

— Недзе 5—7 см ад кончыка хваста да кончыка клюшні. Мне яго прывезла санстанцыя, я перадаў ім назад яго, — паведаміў начальнік ветстанцыі.

Дзе цяпер знаходзіцца скарпіён, невядома. У баранавіцкім занальным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ад каментароў па дадзенай сітуацыі адмовіліся.

Жонка пацярпелага, якая адлавіла скарпіёна, таксама не стала абмяркоўваць выпадак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула