БЕЛ Ł РУС

Памёр грэка-каталіцкі святар Віктар Данілаў

7.12.2016 / 14:25

Nashaniva.com

У ноч на 7 снежня на 90-м годзе жыцця ў расійскім Яраслаўлі памёр душпастыр многіх беларускіх грэка-католікаў, айцец Віктар Данілаў, паведамляе Радыё Рацыя.

Вiктар Данілаў нарадзіўся 20 ліпеня 1927 года ў Яраслаўлі. У 1948 г. быў арыштаваны за крытычныя выкзванні ў адрас Сталіна і асуджаны на 10 гадоў. Знаходзіўся ў лагеры ў Інце (Комі АССР) да 1955 г.

У 1960 г. пераехаў у больш лiберальныя рэгiёны СССР — спачатку ў Вільню, а ў 1967 г. у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталiцкага абраду. У 1976 у Львове тайна пасвечаны ў святары мiтрапалiтам Уладзiмірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна, дзе пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пiсаў рэлiгiйныя працы для самвыдату.

З 1992-га быў парахам грэка-каталiцкай парафii ў Гродне. У 2003-ім вярнуўся на радзіму ў Яраслаўль, вёў там місіянерскае служэнне, працягваў пісаць працы на рэлігійныя тэмы і прапаведаваў у фэйсбуку. У 2015 годзе ў інтэрнэце з’явілася яго перавыданне працы «Мой шлях да Бога і да Каталіцкай царквы».

Айцец Віктар Данілаў: Я заўсёды быў антыкамуністам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула