Айцец Віктар Данілаў — грэка-каталіцкі (уніяцкі) святар, чалавек незвычайнага лёсу: яму давялося прайсці праз пекла ГУЛАГу, знайшоўшы там шлях да Бога і сваё пакліканне, заснаваць у Гродне парафію Маці Божай Фацімскай, пасля чаго вярнуцца ў Расію з апошнім місіянерскім падарожжам.
Свой
— Айцец Віктар, вашае навяртанне падчас адседкі апісанае ў кнізе ўспамінаў «Мой шлях да Бога і каталіцкай царквы», аднак чаму ўсё ж такі
— Я быў ахрышчаны ва ўсходнім абрадзе і быў жанаты. Таму ў лацінскім абрадзе ўжо быць не мог. Цяпер па хадайніцтве мітрапаліта Кандрусевіча з’яўляюся бірытуалістам — магу служыць у двух абрадах. Звязана гэта з тым, што я быў патрэбны ў Расіі.
— А чаму пераехалі ў Гродна?
— Прычына — уцёкі ад КДБ на сваёй Радзіме. Праз місіянерскую дзейнасць я не мог уладкавацца на працу для ўтрымання сям’і. Там (у Расіі — рэд.) каталікоў ненавідзелі… акрамя таго я быў на дрэнным рахунку ў КДБ, бо меў дзве палітычныя судзімасці. У Гродне каталікоў было шмат, і на гэта не так коса глядзелі.
— Як пачыналася гродзенская
— Для рэгістрацыі па законе патрэбна было 10 чалавек — людзі прыходзілі больш з патрыятычных пачуццяў, у Бога яны яшчэ не верылі. Пасля была праца з людзьмі, колькасць парафіянаў вырасла да 80, частка з’ехала. Пастаянных было хіба чалавек 60. Парафіі далі імя Маці Божай Фацімскай — тады гэта было модна. Яе прароцтвы натхнялі (паводле Касцёла, у м. Фаціма да дзяцей неаднаразова з’яўлялася Багародзіца, якая ў тым ліку казала пра вяртанне Расіі да веры — рэд.).
— А ці не было ў Вас праблемаў з расійскім паходжаннем, з беларускай і ўкраінскай мовамі?
— Украінскія каталікі не дурні, каб чапляцца да мяне праз мову. Яны радыя ўжо таму, што я не «маскаль», а чалавек іх маралі і поглядаў. Тое самае было і ў Беларусі, хоць некаторыя хацелі спачатку, каб я казаў
Службу я вёў
— Чаму вы з’ехалі з Гродна і з Беларусі?
-Я вярнуўся ў Расію ў
— Не шкадуеце пра ад’езд?
— Не, маё вяртанне ўратавала ўнукаў: яны добрыя
— За Вашымі плячыма доўгі і няпросты шлях. Калі б была мажлівасць, што б Вы змянілі ў ім?
— Першае: пайшоў бы ў манахі, не жаніўся б. Другое: імкнуўся б меней грашыць. Звычайна кажуць: «Усё, што робіцца, да лепшага», «Нет худа без добра»… Але каб так было, трэба кожную няўдачу асэнсоўваць і браць ад яе карыснае.
— З Богам, поспехаў вам!
— З Богам!
Даведка:
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары