БЕЛ Ł РУС

Біятланістка Настасся Дубарэзава спыніла сезон праз цяжарнасць

26.12.2016 / 16:11

Nashaniva.com

У гэтым сезоне мы не пабачым яе выступаў.

Настасся Кінунен (Дубарэзава). Фота biathlonfans.com

«Настасся Кінунен (Дубарэзава) пакінула каманду пасля этапу ў Паклюцы. Яе цяпер у большай ступені павінны турбаваць іншыя, прыемныя для жанчыны пытанні, а не біятлон. Вядома, гэта нечаканасць… Але, у рэшце рэшт, жыццё ёсць жыццё», — сказаў старэйшы трэнер жаночай зборнай Беларусі Фёдар Свабода Sputnik.by.

У мінулым сезоне Настасся заняла 50-е месца ў агульным заліку Кубка свету. Гэта другі вынік у беларускай камандзе пасля Надзеі Скардзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула