БЕЛ Ł РУС

Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая

6.01.2017 / 12:32

Nashaniva.com

Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўсебакова разбіраецца ў абставінах здарэння, якое адбылося на тэрыторыі манастыра, сказала Таццяна Беланог.

«У цяперашні час з удзельнікамі трагічнай падзеі працуюць следчыя. У межах крымінальнай справы, заведзенай па артыкуле «Забойства», затрымалі падазраваную, у дачыненні да якой прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза», - праінфармавала афіцыйны прадстаўнік УСК.

Кіраўніцтвам Мінскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта высвятленне абставінаў па гэтым факце ўзята на кантроль, падкрэсліла Таццяна Беланог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула