Здарэнні3434

Пад Барысавам забітая ігумення праваслаўнага манастыра — найхутчэй, адной з паслушніц

Фота Святланы Курэйчык, МЛЫН.by

У вёсцы Барань Барысаўскага раёна забітая ігумення Cвята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матухна Васіліса. Злачынства было здзейсненае 5 студзеня пасля 21.00. Затрымана падазроная.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, па факце забойства ігуменні распачатая справа на падставе арт. 139 КК. У дачыненні да падазронай прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

«Упраўленне СК па Мінскай вобласці ўсебакова разбіраецца ў абставінах здарэння, — сказала Беланог. — З удзельнікамі трагічнай падзеі працуюць следчыя. Кіраўніцтвам УСК ход высвятлення абставінаў здарэння ўзяты на кантроль».

Паводле інфармацыі Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, у нападзе на ігуменню Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матухну Васілісу падазраецца 29-гадовая ураджэнка Казахстана, якая жыве пры манастыры. Яе часова прытулілі ў манастыры, жадаючы дапамагчы ў вырашэнні жыццёвых праблем. «На працягу яе знаходжання ў манастыры, асабліва напярэдадні таго, што здарылася, адзначалася псіхічнае расстройства маладой жанчыны, якое і стала прычынай яе страшнага ўчынку», — паведамляе прэс-служба епархіі.

Раніцай 6 студзеня ў манастыры прайшла памінальная служба па ігуменні Васілісе, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар`інагорскі Веньямін. У малітве ўзялі ўдзел сёстры манастыра, а таксама прадстаўнікі абласной і раённай адміністрацыі — намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка і кіраўнік райвыканкама Уладзімір Мірановіч.

Развітанне з памерлай адбудзецца 8 студзеня.

Згодна з інфармацыяй сайта Cвята-Ксеніеўскага манастыра, ігумення Васіліса (Мядзведзь) нарадзілася 10 сакавіка 1949 года ў горадзе Сосніца Чарнігаўскай вобласці (Украіна). Скончыла гістарычны факультэт Чарнігаўскага педагагічнага інстытута. Выкладала ў школе. Была прыхаджанкай Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску, затым пасля ўтварэння Елізавецінскага сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці. У 2001 годзе служыла паслушніцай Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра пад Мінскам, потым прыняла пострыг. З 2004 года з дабраславення мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, — ігумення Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна.

Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая

У МУС удакладнілі грамадзянства падазраванай у забойстве ігуменні

Каментары34

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць