БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам загарэўся цеплавоз

25.01.2017 / 21:02

Nashaniva.com

Цягнік Мінск—Адлер з-за ўзгарання зрабіў аварыйны прыпынак на станцыі Калядзічы, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка.

«Паведамленне аб узгаранні цеплавоза паступіла ў 12.50. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, убачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылося ўзгаранне дызельнага рухавіка», — распавяла Крысціна Барэйка.

У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек і кузаў цеплавоза. «Пасажырскія вагоны былі адчэпленыя і адбуксаваныя на запасны шлях. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. У 14.06 на станцыю Калядзічы падалі аператыўную замену, і састаў працягнуў рух па маршруце», — адзначыла Крысціна Барэйка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула