Парашэнка перапыніў візіт у Нямеччыну праз падзеі ў Аўдзееўцы
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка перапыніў свой працоўны візіт у Германію з-за абстрэлаў у Аўдзееўцы, якія прывялі да надзвычайнай сітуацыі.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Святаслаў Цэголка агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».
«Прэзідэнт перапыніў візіт у Германію з-за абстрэлаў Аўдзееўкі з боку расійскіх баевікоў, што прывяло да надзвычайнай сітуацыі, якая мяжуе з гуманітарнай катастрофай», — сказаў ён.