БЕЛ Ł РУС

У конкурсе на пасаду рэктара ЕГУ сфарміраваны шорт-ліст

7.02.2017 / 09:31

Nashaniva.com

 У конкурсе на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта сфарміраваны шорт-ліст, паведаміў БелаПАН кіраўнік па камунікацыях і маркетынгу ЕГУ Максімас Мілта.

Усяго было пададзена 29 заявак ад прэтэндэнтаў, аднак Мілта адмовіўся паведаміць выніковую колькасць кандыдатаў сфарміраванага шорт-ліста, імёны прэтэндэнтаў, а таксама ці ёсць сярод іх грамадзяне Беларусі. Прадстаўнік ЕГУ абгрунтаваў гэта тым, што інфармацыя пра кандыдатаў з'яўляецца канфідэнцыйнай.

«Прэтэндэнты, якія пагадзіліся ўзяць удзел у конкурсе, — сказаў Мілта, — безумоўна, прынялі гэтае рашэнне, чакаючы, што ўніверсітэт забяспечыць выкананне прынцыпаў прыватнасці. У адваротным выпадку ні адзін з магчымых прэтэндэнтаў не змог бы браць удзел у конкурсе хоць бы таму, што гэта магло б выклікаць канфлікт інтарэсаў у дачыненні да яго/яе цяперашняга работадаўцы».

Мілта адзначыў, што камітэт па адборы «здольны забяспечыць празрыстасць працэсу адбору прэтэндэнтаў». У склад камітэта ўваходзяць старшыня агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ і прэзідэнт фонду «Еўразія» Хортан Бібі-Сентэр, прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў, выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ Ёрген Ёргенсен, член сената ЕГУ, прэзідэнт студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ Ганна Філістовіч і інш.

Выніковае рашэнне аб прызначэнні рэктара будзе прынята агульным сходам сузаснавальнікаў да канца сакавіка 2017 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула