БЕЛ Ł РУС

Messenger дазволіць дзяліцца сваім месцазнаходжаннем анлайн

28.03.2017 / 10:29

Максім Маханькоў 

З 27 сакавіка Facebook пачаў дадаваць у Messenger новую функцыю — магчымасць дзяліцца сваім месцазнаходжаннем з сябрамі ў рэжыме анлайн.

Абмен месцазнаходжаннем праз Messenger стаў магчымы яшчэ ў 2015 годзе. Але гэтая функцыя прадугледжвала толькі адпраўку статычнай адзіночнай лакацыі, бягучай у момант адпраўкі паведамлення. У сваю чаргу новая функцыя будзе дасылаць месцазнаходжанне карыстальніка ў рэжыме рэальнага часу.

Функцыя апцыянальная: дастаткова даслаць сябру сваю лакацыю, і ён зможа назіраць за вамі на працягу 60 хвілін. Messenger таксама пакажа вашаму сябру прыблізны час, за які ён зможа дабрацца да вас на аўтамабілі. Зваротны адлік паказвае, колькі хвілін яшчэ тэлефон будзе дасылаць вашу лакацыю. Пры неабходнасці можна не чакаць 60 хвілін, а адключыць функцыю датэрмінова.

Акрамя Facebook, падобную функцыю запусцілі Google Maps, а таксама Iphone у сваім месенджары.

Новая функцыя была гатовая ўжо летась у кастрычніку і тэставалася ў Мексіцы. 5-месячная затрымка ва ўкараненні была звязаная з жаданнем аптымізаваць спажыванне энергіі мабільным дадаткам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула