БЕЛ Ł РУС

У жыхара Наваполацка знайшлі бомбу. Магчыма, ён планаваў тэракт у Германіі

28.03.2017 / 13:43

Nashaniva.com

Сілавікі ўзялі пад следства жыхара Наваполацка, які вырабіў самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Яно аналагічнае таму, што ўзрываў у Мінску ў 2008-м каля стэлы і ў 2011-м у метро Дзмітрый Канавалаў.

Пра гэта паведамляе «Советская Белоруссія» са спасылкай на кіраўніка ГУБАЗіК МУС Мікалая Карпянкова.

Вядома, што беларус некалькі гадоў пражываў у Германіі, прыняў іслам і ўзяў мусульманскае імя, прытрымліваецца радыкальных поглядаў.

«Ёсць усе падставы меркаваць, што ён планаваў вярнуцца ў ФРГ і зладзіць тэракт на нямецкай тэрыторыі», — піша «Советская Белоруссія».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула